Камбікормавая вытворчасць
«ПРАЦАВАЦЬ ЭФЕКТЫЎНА НА ВЫНІК»
- дэвіз калектыва камбікормавай вытворчасці
У канцы снежня 2015 года завяршылася будаўніцтва камбікормавага завода на ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», у лістападзе 2016 года камбікормавы завод уведзены ў эксплуатацыю з выхадам на праектныя магутнасці.
Тэхналагічны працэс вытворчасці камбікармоў складаецца з асобных тэхналагічных ліній:
- прыём і складаванне сыравіны з чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту;
- захоўванне і ачыстка сыравіны;
- прыём, захоўванне і загрузка тарнай сыравіны;
- прыём і складаванне вадкіх кампанентаў;
- лінія падрыхтоўкі збожжавай сыравіны;
- лінія падрыхтоўкі шротаў і грануляванай сыравіны;
- лінія падрыхтоўкі тарнай сыравіны;
- лінія дазавання;
- лінія драбнення і змешвання;
- лінія гранулявання - 2 прэс-гранулятара (прапарванне камбікорму, прасаванне ў гранулы, астуджэнне гранул, драбненне гранул пры выпрацоўцы крупкі, сартаванне крупкі);
- лінія экспандзіравання (экспандаванне камбікорму, ахаладжэнне экспандата, драбненне і сартаванне);
- лінія нанясення вадкіх дабавак метадам напылення (масел, тлушчу, ферментаў, араматызатараў, амінакіслот і інш.);
- лінія гатовай прадукцыі (фасоўка ў мяшкі);
- захоўванне і водпуск гатовай прадукцыі.
Пытанням якасці на камбікормавым заводзе надаецца першараднае значэнне. Кантроль ажыццяўляецца на ўсіх стадыях вытворчасці: уваходны кантроль сыравіны, вытворчасць гатовай прадукцыі, працэс захоўвання сыравіны і гатовай прадукцыі, водпуск прадукцыі спажыўцу, пры гэтым выкарыстоўваюцца самае сучаснае абсталяванне і метады кантролю якасці.
Прымяненне сучасных інавацыйных тэхналогій і абсталявання дало магчымасць заводу вырабляць толькі якасную і бяспечную прадукцыю, пашыраць асартымент прадукцыі, зніжаць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, ствараць бяспечныя ўмовы працы.